Рысы рэнесанснага гуманізму ў творчасці Францыска Скарыны
Эпоха Рэнесансу атрымала назву «залаты век» для Беларусі, таму што беларуская мова і беларуская культурная традыцыя мелі спрыяльныя ўмовы для развіцця і духоўна ядналі грамадства. Беларуская культура эпохі Францыска Скарыны вызначаецца прыметамі, характэрнымі для пераходнага перыяду ад Сярэдневякоўя да Новага часу. Яе важнейшыя дасягненні — кнігадрукаванне, развіццё свецкай літаратуры і іншых відаў мастацтва, станаўленне нацыянальнай свядомасці, погляд на Біблію як на вынік шматвяковага развіцця духоўных каштоўнасцей чалавецтва. У гэты час завяршалася фарміраванне асноўных жанраў беларускай літаратуры. Найбольш характэрныя для гэтага часу жанры прадмовы і пасляслоўя ўзніклі ва ўсходнеславянскім пісьменстве ў ХІ—ХІІ стагоддзях, аднак набылі асаблівае значэнне з развіццём кнігадрукавання і аховай аўтарства. Скарына надаў гэтым жанрам філасофска-асветніцкі, навучальна-пазнавальны, літаратурна-эстэтычны і маральна-выхаваўчы змест, выявіўся ў іх як пісьменнік, перакладчык і вучоны. Прадмовы дзеяча заключаюць у сабе характарыстыкі пераходнай эпохі: грунтуюцца на традыцыях хрысціянскай біблеістыкі і разам з тым трактуюць Біблію ў рэчышчы рэнесанснай культуры. Падуанскі ўніверсітэт, дзе Францыск Скарына атрымаў ступень «доктара ў лекарскіх навуках», быў адным з цэнтраў схаластычнай філасофіі, таму, верагодна, беларускі вучоны добра ведаў медыцынскія і філасофскія творы андалузскага філосафа Ібн Рушда і погляды яго паслядоўнікаў — прафесараў універсітэта — на суадносіны Божай і людской праўды. На думку Скарыны, Божая ісціна не падпарадкоўваецца законам логікі і выходзіць за рамкі спасціжэння чалавечым розумам. Але яшчэ ў Арыстоцелевай логіцы сцвярджалася: «З ни с чего ничто же бысть», таму нават не ўсе філосафы маглі паслядоўна растлумачыць, якім чынам Бог стварыў сусвет з нічога. Гэта супярэчнасць, паводле меркавання Скарыны, вырашаецца спалучэннем розуму і веры, размежаваннем зямнога і нябеснага, цялеснага і духоўнага, рэальнага і сімвалічнага. Старажытныя настаўнікі, а ... Читать далее
____________________

Эта публикация была размещена на Либмонстре в другой стране и показалась интересной редакторам.

Полная версия: https://biblioteka.by/m/articles/view/Рысы-рэнесанснага-гуманізму-ў-творчасці-Францыска-Скарыны
Україна Онлайн · 988 дней(я) назад 0 114
Комментарии профессиональных авторов:
Сортировка: 
Показывать по: 
 
  • Комментариев пока нет
Комментарии посетителей библиотеки




Действия
Рейтинг
0 голос(а,ов)
Публикатор
Україна Онлайн
Kyiv, Украина
23.09.2023 (988 дней(я) назад)
Ссылка
Постоянный адрес данной публикации:

https://elibrary.com.ua/blogs/entry/Рысы-рэнесанснага-гуманізму-ў-творчасці-Францыска-Скарыны


© elibrary.com.ua
 
Партнёры Библиотеки

ELIBRARY.COM.UA - Цифровая библиотека Эстонии

Создайте свою авторскую коллекцию статей, книг, авторских работ, биографий, фотодокументов, файлов. Сохраните навсегда своё авторское Наследие в цифровом виде. Нажмите сюда, чтобы зарегистрироваться в качестве автора.
Рысы рэнесанснага гуманізму ў творчасці Францыска Скарыны
 

Контакты редакции
Чат авторов: UA LIVE: Мы в соцсетях:

О проекте · Новости · Реклама

Цифровая библиотека Украины © Все права защищены
2009-2026, ELIBRARY.COM.UA - составная часть международной библиотечной сети Либмонстр (открыть карту)
Сохраняя наследие Украины


LIBMONSTER NETWORK ОДИН МИР - ОДНА БИБЛИОТЕКА

Россия Беларусь Украина Казахстан Молдова Таджикистан Эстония Россия-2 Беларусь-2
США-Великобритания Швеция Сербия

Создавайте и храните на Либмонстре свою авторскую коллекцию: статьи, книги, исследования. Либмонстр распространит Ваши труды по всему миру (через сеть филиалов, библиотеки-партнеры, поисковики, соцсети). Вы сможете делиться ссылкой на свой профиль с коллегами, учениками, читателями и другими заинтересованными лицами, чтобы ознакомить их со своим авторским наследием. После регистрации в Вашем распоряжении - более 100 инструментов для создания собственной авторской коллекции. Это бесплатно: так было, так есть и так будет всегда.

Скачать приложение для Android