Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы
Аўтар, стваральнік мастацкага тэксту — гэта рэальная асоба са сваім лёсам, светапоглядам, асабістым жыццёвым вопытам і адносінамі да свету і людзей. І гэтыя фактары так або інакш уплываюць на ідэйны змест твора. Ідэалы, светапогляд, жыццёвы вопыт і творчыя прынцыпы пісьменніка выяўляюцца ў яго звароце да пэўных тэм, падзей, звычайна больш знаёмых аўтару або блізкіх да ўласна перажытага. Погляды аўтара, яго намеры адлюстраваць у творы тое, што хвалюе, выяўляюцца і ў вызначэнні сюжэтных падзей, кампазіцыйнай структуры, сістэмы вобразаў, а тым больш у абмалёўцы аблічча, характару, паводзін герояў. Такім чынам, праз уласнае бачанне і разуменне жыцця, важных гістарычных падзей аўтар мадэліруе мастацкую рэальнасць у творы, асэнсоўвае і выяўляе ўласныя ацэначныя адносіны да іх. Адлюстраванне ў мастацкім творы ацэначных адносін аўтара да жыццёвых падзей і герояў заўсёды выяўляе ідэалы і творчыя намеры (задуму) пісьменніка, яго ўяўленні пра свет і чалавека. У літаратуразнаўстве гэта называецца аўтарскай канцэпцыяй жыцця і асобы. Аўтарская канцэпцыя — гэта галоўная ідэя або некалькі аб’яднаных ідэй, якія ўвасабляюцца пісьменнікам у творы. Яна ўтрымлівае пэўную ацэначную інтэрпрэтацыю апісаных ім падзей і герояў, а таксама сістэму маральна-філасофскіх поглядаў пісьменніка на свет, грамадства, чалавека. Праз аўтарскую канцэпцыю выяўляюцца духоўнае аблічча і светапогляд самога аўтара, ідэйна-эстэтычныя прынцыпы яго творчасці. «Прысутнасць» аўтара, адметнасць яго бачання свету і чалавека можна заўважыць пры ўважлівым чытанні і асэнсаванні твора. Некаторыя тэарэтыкі нават сцвярджаюць, што галоўным героем кожнага твора з’яўляецца сам аўтар, які праз твор перадае чытачам сваю канцэпцыю жыцця, сваё разуменне сэнсу існавання асобы ў грамадстве і свеце. Сапраўды, амаль заўсёды аўтар выяўляе асабістыя адносіны да таго, пра што піша. Чытачу важна разумець аўтарскую пазіцыю, каб глыбей спасцігнуць твор і сутнасць аўтарскай задумы, аб’ектыўна ацаніць майстэрства пісьменніка, глыбіню ідэ ... Читать далее
____________________

Эта публикация была размещена на Либмонстре в другой стране и показалась интересной редакторам.

Полная версия: https://biblioteka.by/m/articles/view/Аўтарская-канцэпцыя-жыцця-і-асобы
Україна Онлайн · 894 days ago 0 153
Professional Authors' Comments:
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Library guests comments




Actions
Rate
0 votes
Publisher
26.09.2023 (894 days ago)
Link
Permanent link to this publication:

https://elibrary.com.ua/blogs/entry/Аўтарская-канцэпцыя-жыцця-і-асобы


© elibrary.com.ua
 
Library Partners

ELIBRARY.COM.UA - Digital Library of Ukraine

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: UA LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Digital Library of Ukraine ® All rights reserved.
2009-2026, ELIBRARY.COM.UA is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Ukraine


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android