Аляксей Дудараў. Біяграфія
Нікому з беларускіх драматургаў не ўдаецца ўзнаўляць падзеі далёкага мінулага з такой яркасцю і маляўнічасцю, як гэта робіць А. Дудараў. С. Лаўшук. Аляксей Дудараў — вядомы беларускі драматург і празаік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Яго п’есы з поспехам ставяцца ў тэатрах не толькі Беларусі, але і за мяжой. Нарадзіўся Аляксей Ануфрыевіч Дудараў 6 чэрвеня 1950 года ў вёсцы з мілагучнай назвай Кляны на Віцебшчыне ў сям’і калгаснікаў. Бацька — Ануфрый Іосіфавіч Дудараў — прыйшоў з вайны ў званні гвардыі старшыны. Маці — Анастасія Яўхімаўна Дударава — перажыла ўсю акупацыю, бежанства, іншыя жахі вайны з маленькімі дачушкамі Дзінай і Надзяй. Успаміны бацькоў пра ваеныя ліхалецці запомніліся маленькаму Аляксею на ўсё жыццё: бацька-франтавік шмат расказваў пра вайну, і маці таксама ўспамінала пра горкія часы акупацыі і бежанства. А. Дудараў успамінаў: «Памятаю, калі я быў маленькім, мне ніколі не было сумна. Я заўсёды нешта маляваў, уяўляў сабе нейкія рэчы, нават проста глядзеў у столь, лежачы на печы. Адным словам, жыў у прыдуманым сабой свеце. Я лічу, што гэта было не што іншае, як патрэба ўнутраная. Думаю, калі ў табе жыве “бацыла” мастацтва, то нікуды ад яе не дзенешся». Пасля заканчэння ў 1967 годзе Кляноўскай сярэдняй школы хлопец марыў паступіць у ваеннае вучылішча, стаць афіцэрам. Але лёс распарадзіўся іначай: Аляксей не прайшоў ваенкаматаўскую медыцынскую камісію і паступіў у Наваполацкае прафтэхвучылішча нафтавікоў. За год яго скончыў, працаваў слесарам на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе. Затым былі служба ў войску і яшчэ два гады працы нафтавіком. У 1972 годзе юнак ажыццявіў сваю мару: у чэрвені стаў малодшым лейтэнантам (скончыў трохмесячныя курсы афіцэраў запасу), а ў ліпені будучы драматург паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт. Менавіта тут у час вучобы ярка праявіліся літаратурныя здольнасці А. Дударава. Па ўспамінах драматурга, на практы ... Читать далее
____________________

Эта публикация была размещена на Либмонстре в другой стране и показалась интересной редакторам.

Полная версия: https://biblioteka.by/m/articles/view/Аляксей-Дудараў-Біяграфія
Україна Онлайн · 1149 дней(я) назад 0 1217
Комментарии профессиональных авторов:
Сортировка: 
Показывать по: 
 
  • Комментариев пока нет
Комментарии посетителей библиотеки




Действия
Рейтинг
0 голос(а,ов)
Публикатор
Україна Онлайн
Kyiv, Украина
29.09.2023 (1149 дней(я) назад)
Ссылка
Постоянный адрес данной публикации:

https://elibrary.com.ua/blogs/entry/Аляксей-Дудараў-Біяграфія?lang=ua


© elibrary.com.ua
‹
›
 
Партнёры Библиотеки

ELIBRARY.COM.UA - Цифровая библиотека Эстонии

Создайте свою авторскую коллекцию статей, книг, авторских работ, биографий, фотодокументов, файлов. Сохраните навсегда своё авторское Наследие в цифровом виде. Нажмите сюда, чтобы зарегистрироваться в качестве автора.
›
›
Аляксей Дудараў. Біяграфія
 

Контакты редакции
Чат авторов: UA LIVE: Мы в соцсетях:

О проекте · Новости · Реклама

Цифровая библиотека Украины © Все права защищены
2009-2026, ELIBRARY.COM.UA - составная часть международной библиотечной сети Либмонстр (открыть карту)
Сохраняя наследие Украины


LIBMONSTER NETWORK ОДИН МИР - ОДНА БИБЛИОТЕКА

Россия Беларусь Украина Казахстан Молдова Таджикистан Эстония Россия-2 Беларусь-2
США-Великобритания Швеция Сербия

Создавайте и храните на Либмонстре свою авторскую коллекцию: статьи, книги, исследования. Либмонстр распространит Ваши труды по всему миру (через сеть филиалов, библиотеки-партнеры, поисковики, соцсети). Вы сможете делиться ссылкой на свой профиль с коллегами, учениками, читателями и другими заинтересованными лицами, чтобы ознакомить их со своим авторским наследием. После регистрации в Вашем распоряжении - более 100 инструментов для создания собственной авторской коллекции. Это бесплатно: так было, так есть и так будет всегда.

Скачать приложение для Android